[ ! ]      версия для печати 
  
  
    
      
Лк.5; Пс.126(127) 
“Паводле слова Твайго закiну сетку” 
 
           - 1 - 
 
Увесь час у Генicарэцкiм ён лавiў. 
Жыццё сваё ў жыццi тамiў. 
А вынiк быў уласных сiл: 
Пустыя сеткi, у сетках iл… 
 
У адчаi, стомлены, галодны 
У душы i cэрцы быў халодны. 
Збiраўся мыць прылады спраў, 
…I тут прад iм Стваральнiк стаў?! 
 
Iсус Пятра праблему ведаў. 
У рабоце Пётр амаль не снедаў. 
Канцы з канцамi еле зводзiў. 
У здабытку ежы час праводзiў. 
 
- Паслухай, Пётр, - звярнуйся Ён. 
- Я не зраблю табе ўрон, 
Ты часам вольным паспрыяй 
I лодку на гадзiнку дай. 
 
Я ведаю, цябе скруцiла стома, 
Цябе чакае жонка дома. 
I стол твой пакацi шаром, 
Але ў дабры дабрэе дом. 
 
I Пётр, узважыйшы, згадзiўся. 
Вiдаць пазней: не памылiўся. 
Забыўшы пра галодны страўнiк, 
Ён сеў з Хрыстом у рыбацкi плаўнiк. 
 
          - 2 - 
 
Дабро i згода, паслухмянасць, 
Служыць дабру - яму адданасць. 
Прыносiць высiлкам вянец, 
Дае паразам усiм канец. 
 
Закончыў пропаведзь, Хрыстос 
Сказаў Пятру: «Не вешай нос,  
Плывi ад берага далей,  
Туды, дзе цёмна, дзе глыбей. 
 
Закiдвай сеткi, час прыйшоў - 
Ты веру вераю знайшоў. 
Я буду побач, Я лаўлю… 
Улоў Я твой благаслаўлю».  
 
I Пётр паслухаў, ён адчуў, 
Што вецер зменамi падуў, 
Што Бог яго памазаў Духам, 
Ў душы спазнаў фiзiчным слухам. 
 
А што далей – не расказаць, 
Так проста гэта не ўспрыняць. 
Ад мноства рыбы – Пётр сам сведка - 
Збой на трываласць дала сетка. 
 
Мы бачым: высiлкi Пятра - 
Дасяг духоўнага святла. 
А збiраючых сухiя кветкi - 
Чакаюць у жыццi пустыя сеткi. 
 
30-31.10.2010 
 
       
     
  
   
 
 
 
  
    
 Об авторе       
    
все произведения автора >>>      
   
  
    
    
       Пятро Чабор  ,
      Баранавічы, Беларусь  
      Прывітанне, шаноўныя браты і сёстры! З таго моманту, як я прыняў рашэнне прысвяціць паэтычны дар, дадзены мне Богам, праслаўленню нашаго Госпада – я пачаў пісаць па-новаму. Рыхтую да выдання зборнік хрысціянскіх вершаў “Шлях у Вечнасць”... 
Жадаю благаславенняў!                                   Беларускі паэт Пятро Чабор. 
 
 
      e-mail автора:  petr_ilukevich@mail.ru  
      сайт автора:  Mой мир 
      
 
   
 
  
    Прочитано 7586 раз. Голосов 2. Средняя оценка: 5  
   
Дорогие читатели! Не  скупитесь  на  ваши отзывы,
замечания,  рецензии,  пожелания  авторам. И не  забудьте  дать
оценку  произведению,  которое  вы  прочитали - это  помогает  авторам
совершенствовать свои  творческие  способности 
 
  
       
     
  
  
    
      
      www.4orU.org 
      - (c) Христианская газета Для ТЕБЯ 1998-2012 - 
, тел.: +38 068 478 92 77
 
       
     
  
 
      
    
	
	
	 
Рамочка .ру  - лучшее средство 
опубликовать фотки в сети!
Надежный хостинг : CPanel + php5  + MySQL5   от $1.95  
Hosting